Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/284

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

224.

ЗІЯНЬНЕ МЕСЯЦА.

Душа твая — малюнак артыстычны:
Пад лютняў звон прыгожы масак рой
Танцуе там, адзеўшыся нязвычна,
Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой.

На ціхі лад усе яны сьпяваюць
Пра мір жыцьця і сьветлую любоў,
Ды веры ў шчасьце сьпевы іх ня маюць,
І з ясным сьветлам зьліты зыкі слоў;

Са сьветлам месяца прыгожа-смутным,
Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сьняць,
І лёгкія струі у плачы чутным
Між мармураў натхнённа зіхацяць.