Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

218.

∗     ∗

Глянь: месяц бледны
Ў лясу гарыць,
І сьпеў пабедны
3 галін ляціць,
Ўвесь поўны сілы.

О, друг мой мілы!

Сьвет спачывае.
Як шкло — ставок;
Ён адбівае
Калін гурток
І явар стары.

Снуй, сэрца, мары!

Спакой глыбокі
Зьлятае к нам
З нябёс далёкіх,
І зьяе там
Блеск золку ясны.

О, момант красны!