Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/273

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

213.

∗     ∗

О, сум, засьні ў душы маёй,
Сум па кабеціне адной.

Я ня усьцішыў горкіх сьлёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй панёс;

Хоць сэрца, хоць душу сваю
Ў далі ад ёй даўно таю.

Я ня усьцішыў горкіх сьлёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй панёс.

І сэрца, сэрца так стучыць
Душы маёй: «Ці можа быць,

«Ці будзе зноў расстаньня сум,
«Расстаньня гордасьць, долі глум?»

Душа яму дае адказ:
«Як ведаць, мо’ сіло на нас,

«Каб скуты мы і з ёй былі
На’т у расстаньні і ў далі».