Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/266

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

208.

ГЭНРЫХ.

У Каносьсе, перад замкам,
Ноччу цёмнай і дажджлівай,
На дварэ стаіцца цар Генрых,
Босы, у аднэй кашулі.
На яго ў вакно хтось двое
Пазіраюць… Месяц глянуў,
Асьвяціў Рыгора папы
Брыты чэрап і Мацільду.
Пабялеўшымі губамі
Гэнрых «ойча наш» шапоча,
Але злуе яго сэрца,
Нешта іншае гаворыць:
«Там далёка, ў краю родным,
Горы цьвёрдыя паднялісь;
У глыбі тых гор жалеза
Пахавана на сякеру.
Там далёка, ў краю родным
Ёсьць лясы з дубоў вялізных:
З самаго старога дуба
Для сякеры выйдзе ручка.
Край мой родны! Край мой верны!
Зродзіш, край ты, чалавека,
Што зьмяю майго мучэньня
Ўраз заб’е сякерай вострай».