Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

186.

ПАЧУЦЬЦЮ ЦЁМНАМУ ПАДЛЕГЛАЯ.

Ты ўжо рассталася з уборам
І ў ложка шлюбнае лягла,
Свой сорам, свой жаноцкі сорам,
Дрыжачая, перамагла.

І ведаеш, — табе мучэньні
І нават мо’ канец жыцьця
Сабой накліча пры раджэньні
Ірвучыся на сьвет дзіця.

Ды абясьсіленай душою
Ты можаш аднаго жадаць, —
Каб семя бурнае муское
У нетрах цела пахаваць.

Таксама без надзей да спыну
У пропасьць чалавек ляціць
І сквапна ўніз, на дно страмніны,
3 салодкай жудасьцю глядзіць.