Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

184.

ВЭРОНІКА.
(Вершаванае апавяданьне).

„È un pensier del mio capo“
(Яна — выдумка маёй галавы).
Giovanni.

Я на душы васковай маю
Жыцьця мінулага пячаць:
Схачу свой вольны верш пачаць, —
І ўраз пра прошлае згадаю;
У даль вядуць мяне сьляды
Да вас, дзіцячыя гады.

Ўстае перад маім паглядам
І вулка, веючая сном,
І ціхі, старасьвецкі дом
3 цяністым, адзічэлым садам;
Над ім шпакоўніца ў гары,
А ўкруг схіліўся тын стары.

Дом гэты да паноў Забелаў,
Суседзяў нашых, наляжаў;
Я змалку там штодзень гуляў,
З дзяцьмі іх лез на дахі сьмела,
Рваў яблыкі, рабіў садом
І крыкам поўніў цэлы дом.

Вясёла йшлі гулянкі нашы:
Пад шум і гук размах рукі
Зьбіваў здалёку гарадкі,