Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

175.

РОНДО.

Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваёй адбіла.
І гімн сьпявае жабаў хор
Красе, каторую зьявіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарашчы міла
Узор.

І сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём. І чуе бор,
І чуе поле крэхат хілы
Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор
Там, дзе чыясь рука зрабіла
Узор.