Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

171.

СОНЭТ.
Афярую А. Погодзіну.

Un sonnet sans defaut vaut
seul un long poème.
Boileau.

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясеньняй збожжа на ральлі.

Вось сымвол твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.