Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

167.

МНЕ СЬНІЛАСЯ.

Ўсё вышэй і вышэй на гару я ўзьбіраўся,
Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло:
Але толькі чым болей да яго набліжаўся,
Тым усё халадней мне й маркотней было.

Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,
І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.
І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я сьнягамі,
Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей!