Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

162.

ГУТАРКА З ПАНЕНКАМІ.

«Пабачце! Ластаўка малая
Для птушанят гняздо зрабіла
І клапатліва ўкруг лятае, —
Аж паглядзець прыемна-міла!»

«Вельмі шаноўныя паненкі!
Тут ёсьць напэўна трохі цуду:
Ў гнязьдзечку міленькім і сьценкі
І дно яна зьляпіла з бруду».