Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

159.

∗     ∗

Сьвяча бліскучая зіяе,
Каб расступілася імгла;
Ў яе агню — краса жывая,
Яна прыгожа і сьвятла.

Ўблізі матыль дрыжыць ад болю,
Прываблены з імглы агнём,
Ён рынуўся туды бяз волі
І сьмерць сваю спаткаў у ём.

Сьвяча гарыць. З яе ліецца
За кропляй кропля, як раса,
А матылёк ужо ня б’ецца:
Табе ахвяра ён, краса!