Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

138.

ДЗЬВЕ СЬМЕРЦІ.

Учора на Мяшчанскай вул.,
д. № 17 атруцілася сінільным
квасам І. Іванова. Прычыны са-
магубства невядомы.

Калі патрыцый сьмерць з прыветам спатыкаў,
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз вакно струёю вецер павяваў
І… мігдаловы горкі пах.

Ты, грозны жэрабі, учора ўзяты зноў;
На срога сьціснутых губах
Ня мгліцца люстры гладзь; застыгла ў жылах кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
І… мігдаловы горкі пах.