Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

121.

∗     ∗

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю, —
Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павявае, —
Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,
І разьвеяў-бы яе ён на раздольлі,
Каб ня ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.