Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

106.

∗     ∗
Цветы последние милей
Роскошных первенцев полей.
А. Пушкин.

Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле.
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньнія, кветкі, ўспаёныя
Тугаю, горам, сьлязінкамі лета.
Кветкі асеньнія, родныя, бледныя!
Вырасьлі вы, каб ураз-жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.