Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

100.

∗     ∗

Блішчыць у небе зор пасеў;
У полі — рунь і ў небе — рунь.
Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў
Між імі марай белы лунь.

Кажан пранёсься на крылах,
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца — ўсё вакол жыве.

Жыцьцё чуваць з усіх старой,
Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок.
Ці-ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макаў свой вянок?