Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

87.

∗     ∗

Набягае яно
Вечарамі, і начамі,
Адчыняе вакно
І шамрэе кустамі.

I гавора адну
Старадаўную казку —
Аб любоў і вясну
І жаночую ласку.

Сэрца сьніць аб красу —
Аб сьлядочак дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.

Як забудуся сном
Ў сіняватыя ночы, —
Прылятаеш ты ў дом,
Пазіраеш у вочы…

1917.