Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

77.

∗     ∗

Вышаў з хаты. Ціха сьпіць надворак.
Наплывае радасьць, з ёю — сум.
Ня зьлічыць у небе ясных зорак,
Ня зьлічыць у сэрцы сьветлых дум.

Шмат зазнаў я горачы з нудою,
Што шчаміла, мучыла, пякла…
Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, —
Моладасьць ня зьнікла, не прайшла!

1915-16.