Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

76.

∗     ∗

Маладыя гады,
Маладыя жаданьня!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня.

Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.

Цёмны сад — вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, —
І агністы пагляд,
І гарачыя словы.

Будзь-жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!

1915—16.