Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

69.

∗     ∗

Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Гэркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
На што-ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і гора,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

1915.