Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пым. Замест фортэпіяна, тады я навучыўся-б іграць на бандуры і хадзіў-бы па гарадох ды сёлах… Да мяне зьбіраліся-б натаўпы людзей і я пяяў-бы ім аб справах іхніх бацькоў, аб подзьвігах і славе. Тады і я быў-бы чым-нібудзь у жыцьці. А цяпер? Нават гэты кадэцік з гэткім вострым голасам, і той, — ты чула? — кажа: жаніцца і камандаваць аддзелам. З яго сьмяяліся, а я… а мне нават і гэта недаступна.

Сінія вочы дзяўчыны шырока расплюшчыліся ад перапуду, і ў іх бліснула сьляза.

— Гэта ты наслухаўся прамоваў маладога Стаўручэнка, — сказала яна ў засмучэньні, стараючыся надаць голасу тон бясклопатнага жарту.

— Але, — задумліва адказаў Пётра і дадаў: — у яго вельмі прыемны голас. Харошы ён?

— Але ён харошы, — задумліва пацьвярдзіла Эвэліна, але раптам, неяк гнеўна спахапіўшыся, дадала востра: — Не, ён мне зусім не падабаецца! Ён занадта самапэўны, і голас у яго няпрыемны і востры.

Пётра выслухаў з задзіўленьнем гэты выбух. Дзяўчына тупнула нагою і казала далей:

— І ўсё гэта глупствы! Гэта ўсё, я ведаю, падстройвае Максім. О, як я ненавіджу цяпер гэтага Максіма!

— Што гэта ты, Вэля? — спытаўся зьдзіўленна сьляпы. — Што падстройвае?

— Ненавіджу, ненавіджу Максіма! — упарта паўтарала дзяўчына. — Ён з сваімі меркаваньнямі вынішчыў у сабе ўсякія азнакі сэрца… Не кажы, не кажы мне пра іх… І адкуль яны ўзялі сабе права распараджацца чужым лёсам?

Яна раптам парыўчата супынілася, сьціснула свае тонкія рукі, так што на іх храснулі пальцы, і неяк падзіцячаму заплакала.

Сьляпы ўзяў яе за рукі са зьдзіўленьнем і ўчасьцем, Гэты гнеўны момэнт з боку яго спа-