Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віслые ўніз вусы, запалыя шчокі і на шчоках старцавыя сьлёзы. Гэткіх самых казакоў уяўляў сабе хлопчык пад працяжныя гукі песьні там, унізе, пад гарою. Яны сядзяць на конях, гэткія самыя, як Хведзька, вусатыя, гэткія самыя згорбленыя, гэткія самыя старыя. Яны ціха пасоўваюцца бясформеннымі ценямі ў цемнаце і гэтак вось сама, як Хведзька, аб нечым плачуць, быць можа, таму, што і над гарою і над далінаю стаяць гэтыя сумныя, працяжныя стогны Іохімавай песьні, — песьні пра „нязвычайнага казачыну“, што абмяняў маладую жонку на паходную люльку і на баявыя нявыгады.

Максіму даволі было аднаго пагляду, каб зразумець, што чулая хлопчыкава натура здольна адгукнуцца, ня гледзячы на сьлепату, на поэтычныя вобразы песьні.