Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэй, Іохім, — сказаў ён аднаго вечару, ўваходзячы сьледам за хлопчыкам да Іохіма. — Кінь ты хоць раз сваю сьвісьцёлку! Гэта добра хлапчанятам на вуліцы або падпасавічу ў полі, а ты ўсё-ж такі дарослы мужык, хоць гэтая дурная Марыся і зрабіла з цябе запраўднае цялё. Цьфу, нават сорамна за цябе, дапраўды! Дзеўка адвярнулася, а ты й раскіс. Сьвішчаш, быццам перапёлка ў клетцы!

Іохім, слухаючы гэту доўгую рацэю разабранага нездаволеньнем пана, усьмяхаўся ў цемнаце над яго бяспрычынным гневам. Толькі ўспомненьне аб хлапчанятах і падпасавічы крыху разварушыла ў ім пачуцьцё лёгкае крыўды.

— Не скажэце, панок, — загаварыў ён. — Гэткае дуды не знайсьці вам у ніводнага пастуха ў Украіне, ня толькі што ў падпасавіча… Там усё сьвісьцёлкі, а гэта… вы вось паслухайце.

Ён затуліў пальцамі ўсе дзірачкі і ўзяў на дудцы два тоны ў актаву, цешачыся з поўнага гуку. Максім плюнуў.

— Цьфу, даруй Божа! Зусім падурнеў парубок! Што мне твая дуда? Усе яны аднолькавыя — і дудкі, і бабы з тваёю Марысяю ў прыдачу. Вось лепей сьпяяу-бы ты нам песьню, калі ўмееш, — добрую старую песьню.

Максім Яцэнка, сам украінец, быў чалавекам простым з мужыкамі і чэлядзяй. Ён часта крычаў і лаяўся, але неяк бяз крыўды, і праз гэта да яго адносіліся людзі пашанліва, але вольна.

— А што-ж? — адказаў Іохім на прапазыцыю пана. — Пяяў калісьці й я ня горш за людзей. Толькі мо’ й наша мужыцкая песьня таксама вам будзе не да густу, панок? — укусіў ён ледзь-ледзь таго, з кім гаварыў.

— Ну, не брашы дарма, — сказаў Максім. — Песьня добрая — ня дудцы пàра, калі толькі чалавек умее пяяць, як трэба. Вось паслухаем, Пят-