Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Зрачок скарачаецца. Дзіця бачыць бязумоўна.

Пётра здрыгануўся і шпарка стаў на нагах. Гэты рух паказваў, што ён чуў доктаравы словы, але, мяркуючы па выразе яго твару, ён як быццам не зразумеў значэньня іх. Абапёршыся дрыжачаю рукою на вакно, ён застыў на месцы з зьбялелым, крыху задраным угару, тварам і нярухомымі рысамі.

Да гэтае мінуты ён быў у стане дзіўнае разгарачанасьці. Ён быццам не адчуваў сябе, але, разам з тым, усе фібры ў ім жылі і трапясталіся, ад чаканьня.

Ён разумеў цемнату, якая яго акружала. Ён яе выдзяліў, чуў яе вонках сябе, ува ўсёй яе неахопнасьці. Яна насоўвалася на яго, ён ахапляў яе ўяўленьнем, як быццам мераючыся з ёю. Ён уставаў ёй насустрэчу, хочучы абараніць сваё дзіця ад гэтага неахопнага, разгойданага акіяну непранікальнае цемры.

І пакуль доктар у маўчаньні рабіў свае падрыхтаваньні, дык ён усё быў у гэтым стане. Ён баяўся й раней, але раней у яго душы жылі яшчэ азнакі надзеі. Цяпер страх, утомны і страшэнны, дайшоў да крайняга напружаньня, апанаваўшы разгарачаныя да апошняй ступені нэрвы, а надзея замёрла, схаваўшыся недзе ў глыбокіх тайнікох яго сэрца. І раптам гэтыя словы: „дзіця бачыць“! — перавярнулі яго настрой. Страх у міг сплыў, надзея таксама ў міг абярнулася ў пэўнасьць, асьвяціўшы чутка падняты крыху духовы лад сьляпога. Гэта быў раптоўны пераварот, сапраўдны ўдар, які ўварваўся ў цёмную душу зьдзіўляючым, зыркім, як маланка, променем. Два доктаравы словы быццам прапалілі ў яго мазгох агністую дарогу… Быццам іскра загарэлася недзе ў сярэдзіне і асьвяціла апошнія тайнікі яго арганізму… усё ў ім кранулася, і сам ён задры-