Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сыўнасьць і прыгнятаўшая прыроджаную энэргію, цяпер рушылася і ўступіла месца чамусь іншаму. Ён ізноў ставіў сабе мэты, будаваў пляны; жыцьцё зароджвалася ў ім, надломаная душа давала атожылкі, як захірэлае дзераўца, на якое дыхнула вясна жыцядаўчым подыхам… Было, паміж іншым, пастаноўлена, што яшчэ гэтым летам Пётра паедзе ў Кіеў, каб з восені пачаць лекцыі ў вядомага піаністага. Пры гэтым абодва яны з Максімам настаялі, што яны паедуць толькі ўдвох.


X.

Цёплаю ліпнёваю ночкаю, брычка, запрэжаная параю коняй, спынілася на начлег у полі, ля краю лесу. Раніцай, чуць сьвет, два сьляпых прайшлі шляхам. Адзін круціў за ручку прымітыўнага інструмэнту: дзеравяны валачак круціўся ў дзірачцы пустое скрынкі і цёрся аб туга наведзеныя струны, выдаваўшыя аднатоннае і сумнае зьвіненьне. Крыху гугнівы, але прыемны старцаўскі голас пяяў ранешнюю малітву.

Праяжджаўшыя дарогаю хахлы з тараньню бачылі, як сьляпых паклікалі да брычкі, каля якое, на разасланым дыване, сядзелі начаваўшыя ў сьцяпу паны. Калі праз нейкі час абозчыкі спыніліся на вадапой каля крыніцы, дык іх абмінулі ізноў сьляпыя, але гэтым разам іх ужо было трох. Наперадзе, пастукваючы перад сабою доўгаю палкаю, ішоў стары з раскудлачанымі сівымі валасамі і доўгімі белымі вусыма. На лобе ў яго былі старыя шнары, як быццам ад асмаленьня; замест вачэй былі толькі ямкі. Цераз плячо ў яго была павешана шырокая цясёмка, прывязаная да пояса другога. Другі быў рослы дзяціна, з жаўцёвым тварам, моцна згараным воспаю. Абодва яны ішлі прывычным шагам, задраўшы сьляпыя твары ўгару, як быццам шукаючы там свае дарогі. Трэ-