Перайсці да зместу

Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праўду кажучы, ішла якнайлепей. Маладыя людзі усьмехваліся і будавалі нейкія пляны. Пётры было наперадзе дакончваць сур’ёзна сваю музыкальную адукацыю.

Аднойчы, увосень, калі жнівы ўжо былі скончаны, і над палямі, бліскаючы залатымі ніткамі на сонцы, ляніва і томна лятала „бабяе лета“, Папельскія цэлаю дружынаю скіраваліся да Стаўручэнкаў. Двор Стаўрукова ляжаў вярстоў за 70 ад Папельскіх, але мясцовасьць на гэтай адлежнасьці моцна зьменьвалася: апошнія адрогі Карпатаў, яшчэ відныя на Валыні і ў Прыбужжы, зьніклі, і мясцовасьць пераходзіла ў сьцяповую Украйну. На гэтых раўнінах, перарэзаных то там, то сям лагчынамі, ляжалі, тонучы ў садох і левадах, сёлы і дзе-ня-дзе па гарызонце, даўно заараныя і ахопленыя жоўтымі жнівамі, рысаваліся высокія магілы.

Гэткія далёкія падарожы былі наагул ня ў звычаі сям’і. За межамі знаёмага сяла і найбліжэйшых палёў, якія ён вывучыў у дасканальнасьці, Пётра бянтэжыўся, больш адчуваў сваю сьлепату і рабіўся нэрвовым і неспакойным. Цяпер, праўда-ж, ён ахвотна прыняў запрашэньне. Пасьля памятнага вечару, калі ён зразумеў адразу сваё пачуцьцё і тую, якая прачыхалася, сілу таленту, ён неяк адважней адносіўся да цёмнае і неазначальнае далі, якою ахапляў яго вонкавы сьвет. Яна пачынала цягнуць яго, усё расшыраючыся ў яго ўяўленьні.

Некалькі дзён праляцела вельмі жыва. Пётра чуў сябе шмат вальней у маладым таварыстве. Ён з лакомай увагаю слухаў умелую ігру старшага Стаўручэнка і расказы аб консэрваторыі, аб сталічных концэртах. Яго твар загараўся кожны раз, калі малады гаспадар пераходзіў на радасную хвальбу яго ўласнага, неапрацованага, але сільнага музыкальнага пачуцьця. Цяпер ён ужо