Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

закуты ў ланцуг, бадзяўся Навухаданосар па двары схіліўшы голаў і еў траву. Валасы вырасьлі ў яго даўгія, як шэрсьць у льва, і ногці завастрыліся, як капцюры ў птушак. Праз сем гадоў развага вярнулася да Навухаданосара і ён падзякаваў і ўславіў Бога, Які кіруе ўсім і карае гордых. З такою вераю Навухаданосар і памёр (у 564 г. да Х. Н.), пакінуўшы сваё царства сыну.

§ 81. Валтасар і ўпадак царства Вавілонскага.

Пры наступніках Навухаданосара царства яго пачало хістацца. Гэтае палажэньне пасьпяшылі скарыстаць падуладныя народы. У часе кіраваньня Валтасара, праўнука Навухаданосара, Вавілону пагражалі Мідзяны і Пэрсы[1]. Але Валтасар нядбала банкетаваў, ня думаючы аб пагражаючай небясьпецы. Хутка пэрсы былі ўжо пад самаю сталіцаю. Аднаго разу ў часе банкету Валтасар загадаў прынясьці судзіны, якія былі ўзяты з храму ерусалімскага, каб піць з іх, з сваімі гасьцямі, віно. Гэтым ён паказаў, што не шануе Бога юдэйскага. Раптам на сьцяне зьявілася нейкая таемная рука, якая пісала нейкія словы. Былі пакліканы варажбіты і мудрацы вавілонскія. Але ніхто з іх ня мог прачытаць напісанага. У гэты самы час увайшла да банкетаваўшых царыца. Яна ўспомніла мужу, што ёсьць у яго царстве чалавек, „у якім дух Сьвятога Бога, — гэта, — кажа, — Даніла. Ён вытлумачыць значэньне словаў“. Калі прыйшоў Даніла, дык цар сказаў яму: „калі ты можаш прачытаць і вытлумачыць напісанае, дык будзеш апрануты ў „баграніцу“, і залаты ланцуг будзе на шыі тваёй, і будзеш трэцім начальнікам у царстве“. Даніла адказаў: „дары твае хай застануцца ў цябе і чэсьць аддай іншаму, а напісанае я прачытаю цару і значэньне вытлумачу яму. Цар, бацьку твайму Бог дараваў царства, вялікасьць і славу, і ўсе яго баяліся. Але калі ён завялічыўся і залятуцеў аб сабе, дык

  1. Мідзяны і Пэрсы — народы арыйскага плямя (Іафэта), да якіх ужо ўсюды пачынала пераходзіць панаваньне над хаміцкім (Эгіпэт) і сэміцкімі (Асырыя і Вавілон) народамі. Усе народы Заходняе і Малое Азіі павінны былі схіліцца перад Кірам Пэрсідзкім — тым „арлом“ („арол“ быў сьцягам Кіра), які, па слову прарока Ісайі, „зьявіўся з усходу, з дальняе стараны, дзеля спаўненьня прызначаньняў Божых“. Пэрсідзкая монархія зьявілася мостам да новае, эўропэйскае культуры.