Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поўную свабоду, стварыцель гэтым прыказаньнем хацеў паказаць яму, што, як істога абмяжованая, ён павінен жыць паводлуг закону і што за нарушэньне закону будзе страшная кара. Шчасьлівы стан першых людзей у раі выклікаў зайздрасьць дзьябла, і вось ён стараецца разбурыць шчасьце людзей і пасеяць між імі варожасьць і грэх. Прыняўшы выгляд зьмяі, якая была хітрэйшаю за ўсіх зьвяроў палявых, дзьябал падсунуўся да жаны, як слабейшай за мужа, і хітра пытае: „Ці праўда, што Бог забараніў вам есьці ад усіх райскіх дрэваў“? Жана адказала, што Бог забараніў есьці толькі ад аднаго дрэва, якое знаходзіцца пасярод раю — дрэва пазнаньня дабра і зла, забараніў, каб ня ўмёрці. Зьмяя-спакусьніца хоча выклікаць недаверу да Бога і кажа: „не, не памрэце, але Бог ведае, што ў дзень, калі вы зьясьцё пладоў з гэтага дрэва, адкрыюцца вочы вашыя і вы будзеце як багі, якія ведаюць дабро і зло“. Пасьля гэных слоў дзьябла плады забароненага дрэва паказаліся жане асабліва прыгожымі і захацелася ёй пазнаць дабро і зло, і зрабіцца яшчэ вышэй і шчасьлівей, чым даў ім Бог, параўняцца з самым Богам. Яна сарвала плод з дрэва і зьела, пасьля дала Адаму, і ён таксама еў.

Усё зьмяшалася ў душы першых людзей пасьля таго, як яны саграшылі. Сумленьне пачало мучыць іх. Ім зрабілася надта сорамна і страшна. Яны сьпяшаюцца прыкрыць чым-колечы нагасьць сваю, якой раней не заўважалі; дзеля гэтага пашылі сабе паясы з лісьцьця смакоўніцы. Перапалоханыя бягуць яны ў гушчар дрэваў і хочуць схавацца. У часе „прахалоды дня“ пачуўся голас Бога, які хадзіў у раі: „Адам, дзе ты“? — пытае Бог, як-бы чакаючы, каб людзі самі прызналіся да свайго праступку. Адам адказвае: „я пачуў голас Твой і спалохаўся, бо я голы, і схаваўся“, Бог кажа: „Хто-ж табе сказаў, што ты голы? Ці ня еў ты пладоў з дрэва, з якога Я забараніў табе есьці“? І зноў, замест таго, каб адразу прызнацца да свайго праступку (да таго ўжо грэх памуціў душу!), Адам пачаў перакладаць сваю віну на жонку, а разам з тым і на самога Бога, які даў яму яе: „жонка, якую ты мне даў, — кажа, — яна дала мне плады ад забароненага дрэва і я еў“. Тады Бог зьвярнуўся да жаны: „што ты гэта зрабіла?“ Яна, як і яе муж, адказвае: „зьмяя спакусіла мяне і я ела“. Жонка казала