Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і другі цябе падпяража і павядзе, куды ня схочаш“. Гэтымі словамі Гасподзь паказваў, якою сьмерцю Пётр праславіць Бога[1]. Сказаўшы гэтае, Іісус пайшоў уздоўж берагу і паклікаў Пятра: „Ідзі за Мною“. Пётр пайшоў, і пад уражаньнем толькі што выслуханага прадказаньня спытаўся, паказваючы на Іоанна, які йшоў за імі: „Госпадзі! а ён што?» — „Іісус кажа яму: „Калі-б Я хацеў, каб ён ператрываў пакуль прыду, што табе да гэтага? Ты йдзі за Мною!“ Хрыстос як-бы так гаварыў: калі-б Я захацеў, каб Іоанн ніколі не памёр, а застаўся жывы да другога Майго прыходу, дык што табе, Пётр, да гэтага? Словы Госпада вучні зразумелі літаральна, чаму вось і пайшла гутарка між вучнямі, што Іоанн не памрэ, хоць Гасподзь зусім гэтага не сказаў (Іоанн памёр сваёю сьмерцю ў глыбокай старасьці, у пачатку II веку пасьля Р. Х.).

86. Зьяўленьне Іісуса Хрыста Апосталам і больш як 500 вучням на гары Галілейскай.

Maт. XXVIII, 16—20; Mpк. XVI, 15—18.

Найбольшаму ліку Сваіх вучняў Гасподзь зьявіўся на аднэй гары ў Галілеі — там, дзе пераважна вучыў да Сваей сьмерці. Апрача Апосталаў, было тут больш як 500 Ягоных вучняў і пасьледавальнікаў. Усе яны з радасьцю чакалі Госпада, Які Сам вызначыў тут сабрацца. Калі зьнячэўку Хрыстос стаў пасярод іх, яны пакланіліся Яму. Аднак раптоўнае зьяўленьне Хрыста выклікала ў некаторых сумненьне. Яны не разумелі той перамены, якая сталася з цялеснай істотай Хрыста з часу Яго слаўнага ўваскрасеньня, — не разумелі, бо ня мелі яшчэ Духа Сьвятога, Які навучыў-бы іх усяго.
Калі Хрыстос падыйшоў бліжэй, сабраныя пачулі з вуснаў Яго такія вялікія, уладныя словы: «Да-

  1. Як гаворыць паданьне, Ап. Пётр памёр падобна да Хрыста быў расьпяты на храсьце, толькі галавою ўніз.