Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Чаго здумеліся? І чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя? Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам. Ашчупайце Мяне і разгледзьце, бо дух ня мае цела і касьцей, а Я — як бачыце — маю». Сказаўшы гэта, Хрыстос паказаў ім рукі і ногі Свае. Але яны ад радасьці яшче ня верылі і дзівіліся. Тады, каб даць ім новы доказ, што перад імі стаіць ня Дух, Гасподзь папрасіў есьці. Яны падалі Яму частку рыбы і сотавага мёду. Хрыстос, узяўшы, еў перад імі. Пасьля гэтага пачаў гаварыць аб тым, як выпаўнілася ўсё, напісанае аб Ім у Законе Майсеевым і ў прарокаў. «І расчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня». На заканчэньне Хрыстос сказаў ім: „Так напісана і так належала цярпець Хрысту і ўваскроснуць з мёртвых на трэці дзень, і так мае быць прапаведана ўва ўсіх народах пакаяньне і адпушчэньне грахоў у імя Яго. Вы-ж сьведкі гэтага. Таму і пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас: прымеце Духа Сьвятога (пры гэтых словах Гасподзь дыхнуў на іх): каму адпусьціце грахі, таму адпусьцяцца, а на кім пакінеце, на тым застануцца». Сказаўшы паўторна: «Мір вам!» Гасподзь стаў нявідным.

84. Паўторнае зьяўленьне Іісуса Хрыста Апосталам пры Ап. Фоме.

Іоан. XX, 24—29.

Аднаго толькі Ап. Фамы — так званага Блізьнюка — ня было з імі, калі зьявіўся ім Іісус. Другія вучні пераказалі Фаме: „Мы бачылі Госпада“. Але ён ня верыў і толькі паўтараў: „Не паверу, пакуль не даткнуся пальцам маім да ранаў Яго ад гваздоў, і не ўлажу рукі мае ў бок Яго, прабіты пікаю“.
Прайшоў тыдзень. У першы дзень наступнага тыдня[1] Апосталы сабраліся ізноў усе разам; быў і Фама з імі. Як і ў той раз, дзьверы пакою былі за-

  1. Гэты дзень або „васкрасеньне“ ці, „нядзеля“ — па-беларуску — стаў ужо сьвяшчэнным днём для Апосталаў, а ад іх пасьля і для ўсяго хрысьціянскага сьвету.