Старонка:Сынтэза беларускае гісторыі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак выглядае сынтэза беларускай Гісторыі паводле глыбокага яе даследчыка праф. М.Доўнар-Запольскага. Апрача ўспомннных вышэй засьцярогаў, да яе нічога ня можна дадаць. З прыемнасьцю трэба толькі адцеміць, што беларускія гісторыкі ў сваіх досьледах пайшлі па шляху паказанаму гэтым вялікім нашым вучоным, якога справядліва можна назваць бацькам беларускае гісторыі, як навукі.

* * *

Карыстаючыся з аказіі, падаем, што Мітрафан Доўнар-Запольскі да расейскае рэвалюцыі быў прафэсарам Кіеўскага ўнівэрсытэту імя сьв. Уладзіміра, а калі ў Б. С. С. Р., у Менску, паўстаў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсітэт, ен перанесься сюды/ Аднак, калі ў Б.С.С.Р. пачалася русыфікацыя, маскоўскія ўлады высялілі яго з Беларусі. У вапошніх гадох Масква загадала перачыркнуць дасюлешнія працы беларускіх Гісторыкаў, як шкодныя. Гісторыю Беларусі маюць напісаць маскоўцы, або іхнія найміты, у якой мае быць даккзана, што беларускі народ толькі тады пачаў ”шчасьліва” разьвівацца, калі трапіў пад Расею. Гэтае ”шчасьлівае” разьвіцьце ен заўдзячвае апецы ”старэйшага брата” - вялікага расейскага народу. Аб гэтым новых ”асновах” да гісторыІ Беларусі шырака піша між іншым ”Літаратура і Мастацтва”. Гэта новая ”гісторыя” Беларусі павінна зьмясьціцца ў рамах агульнае расейскае гісторыі і мае быць доказам адзінасьці імкненьняў народаў С.С.С.Р., а так жа палітычнае і культурнае перавагі ”старэйшага брата” — расейскага народу. Аляксандра Неўскі, цар Іван III, Пётра I маюць быць і героямі Беларусі.

Гэтак мае быць ”перараблена” наша гісторыя, каб быць у згодзе з камуністычна-расейскай палітычнай доктрынай. Трэба адзначыць, што нават царскі рэжым не адважваўся на падобны цынізм.