Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

Переѣжджаў разъ начальникъ дарогу аглядаць.

Церазъ три дни потымъ паны важные зъ Пецербурга мѣлися па дарози переѣхаць: ревизію, бачъ рабили, аглядали, чи ўсё ў парадку, отъ передъ ихъ переѣздомъ ўсё треба было ў парадокъ привесци. Пяску падсыпали, падраўновали, шпалы переглядзѣли, шрубки падкруцили, слупы падмалявали, на переѣздахъ вялѣли жоўтаго пясочку падсыпаць. Сусѣдка-старажиха и старого свайго выправила траву чисциць. Працаваў Сёмка цѣлы тыдзень; ўсё ў парадокъ привёў и на сабѣ халатъ паправиў, вычисциў, а бляху мѣдзяную цеглаю такъ атцёръ, што ажъ блясцѣла на слонцы.

Рабиў и Василь.