Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рынуцца на яго).

Рыгор. [Трасе Антося] Дзядзька! дзядзька! Перахрысьціся ты, Бог с табою!

Антось. Я задушу яе, згубу маю!

Рыгор. Каго? Гэта у цябе здань, дзядзька, з гарачкі [Габрусь трасецца, як асіновы ліст, хрысьціцца сам і хрысьціць Антося].

Антось. Цеш, дзеткі, цеш! [Злосна]. Адступіся ад мяне: я душу прадаў чорту!

Габрусь і Рыгор. [Адскаківаюць, як апараныя] Што ты?.. А Божэ!..

Антось. (Углядаецца у цемянь). Вот яна, во! (паказывае рукою на гушчар). Стаіць, халернае мясо.

Габрусь. (Да Рыгора) Ты бачыш? Там хто-сь стаіць… варушыцца!

Рыгор. (Хаваецца за сьпіну Габруся). Пан Бог з намі, Дух Сьвяты! Тфу, згінь, прападзі! (Усе ў трох пазіраюць у лес. З гушчару павольна зьяўляецца жанчына. Ні рук яе, ні ног, ні твару ні відаць. У колькі кроках цень застывае).

Антось. Чаго ты прышла сюды? Што табе тут трэба?

Здань. А як табе сказаць? Прыйшлі мы да цябе на суд.

Антось. Хто — мы?!

Здань. Я і ява.

Антось. А чорт вашаго бацьку і мацеру ведае! Мала на сьвеці ўсякіх патаскух?

Здань. Ой, як ты лаешся! А яшчэ добры знаёмы!

Антось. Які я твой знаёмы? Брыда ты!

Здань. Ха-ха-ха! Вот табе і на! Ды ты ж без