Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чортам: чорт дае ім грошы, а яны, замест працэнту, плацяць адным жыдам с кагалу. І вот гэты зборшчык падаткоў называецца хапуном.

Бэрка. [Круціць галавою.] Эх, цемнота, цемнота! Адны дурні плявудзгаюць, а другія іх слухаюць.

Рыгор. Габрусь, братка, кінь ты Бэрку! Ды й ні праўда ўсё гэта, — брэшуць цёмныя людзі. Што-ж будзе, калі у нас Бэркі ні будзе? Дзе мы прыхілімся, сіраты? А ты, Бэрка, хоць у цябе розуму с поўцабэрка, маўчы, і ні мешайся ты ў нашу пьяную гутарку… Пій брат, ні бойся: розуму ні прапьём, бо яго і німа. Глядзі мне у вочы: ты бачыш мяне?

Габрусь. Бачу больш, як трэба: ні аднаго, а цэлы гурт Рыгораў, і ўсе, як адзін.

Рыгор. А я бачу з дзесяць Габрусёў.
[Сьпеваюць]
«Чарка ўсё на сьвеці робіць,
З ёю можна жыці,
Ею ўсякія хваробы,
Можна загаіці.
[Адчыняюцца дзьверы. На парозі паважна зьяўляецца фігура Антося Латы. Суконны пільчак яго узьдзеты ў адзін толькі рукаў; праз шапку выбіўся касмык ужо пасівелых валасоў, у руках палка. Гаворыць моцна, адрывіста].

Антось. [Стаіць ва парозі, абводзіць вачыма шынок, гукае моцна]. Здар-рова, рребята-а! [Ніхто ні адклікаецца. Трасе галавой, цяжка ўздыхае]. Эх, ваякі мае, ваякі мае! Ні чуеця вы голасу свайго старога генэрала! Дзе дзяк Ралькоўскі, каторы да слоў малітвы: «Стомпіл да пекла» дабаўляў: