Старонка:Суседзі (1932).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АЛЬЯНС МАРЦОВЫХ КАВАЛЕРАЎ.

БАЙКА

Всё знакомые, славные лица…(Прачытайце ў кнігах).

Палезьлі раз каты на „крышу“
Са ўзьніжжа вышай, вышай, вышай!
Каб з узвышша ўсім концэрт задаць:
на „яць“!!..
О, каты ня з тых музыкаў,
Што рашылі „запрадацца“…
У каціных кволых зыках
Песьнь мастацтва для мастацтва!
Толькі нашай песьні ўзьвіцца,
Капэльмэйстар кажа млосна,
„Не ўпаду да ног я ніцма,
Як калісьці Генрых Гейнэ
Прад Вэнэраю Мілоскай…
О, мяукай! О, мяукай,
Бо, як мы — няма паэтаў!..
О, якая-ж сіла гукаў, —
Адказаў „концэрт“ на гэта!