Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Табольская, Томская, Тульская, Уфімская, Харкаўская, Херсонская, Чарнігаўская, Аслянская і Яраслаўская і вобласці: Войску Данскога, Забайкальская, Закаспіцкая (бяз Мангышлакскаго павету, але з далучэньнам тых валасцёў яго, уякіх жывуць туркмены), Камчацкая, Самарканская, Сямірэчанская, Сыр-Дар‘інская (бяз Аму-дар‘інскаго атдзелу), Тургайская, Уральская (з далучэньням да яе Мангтышлакскаго павету Закаспіцкай вобласці, апроч тых валасцёў гэтаго павету, у якіх жывуць туркмены), Фэрганская і Якуцкая-кожная дае адну выбарчую вакругу.

Сталіцы-Масква, і Петраград-даюць ад сябе кожная асобную выбарчую вакругу.

Апроч гэтаго складаюцца выбарчыя вакругі — Аму-Дар‘інская — у складзі Аму-Дар‘інскаго атдзелу, Сыр-Дар‘інскай вобласці, Закаўказская — у складзі губэрняў: Бакінскай, Лізаветпольскай, Кутаіскай, Ціфліскай, і Ярыванскай, вобласцёў Батумскай і Карскай і вакруг Сухумскай і Закатальскай, Кубанская-Чорнаморская — у складзі Кубанскай вобласці і Чарнаморскай губ., Церская-Дагястанская — у складзі вобласцёў Церскай, бяз Каранагойскаго прыстаўства і аймака, у яком жывуць каўмыкі і Дагястанскай, Стэповая — у складзі вобласцёў Акмалінскай і Сямішалацінскай, Ардынская — у складзі частак Астраханскай губ., Сярадковай Гарды, дзе жывуць вандруючыя каўмыкі, Прыамурская — у складзі вобласцёў — Амурскай, Прыморскай і Сахалінскай, Прыкаспіцкая — у складзі тых частак Астраханскай губ., дзе жывуць вандруючыя каўмыкі і вакругі Кітайскай Усходняй чугункі — у складзі зямлі, узятай пад гэту чугунку.

Лік сябрукоў Устаноўнаго Збору, якія павінны быць выбраны ат кожнай вокругі, устанаўляяцца асобна.

Ля падачы галасоў выбарчыя вакругі падзяляюцца на выбарчыя вучасткі.


ЧАСТКА II.

Аб выбарчым праву.

3. Правам выбараў у Устаноўны Збор карыстаюцца усе расейскія грамадзяне, як мужчыны так і кабеты, якім будзя да дню выбараў 20 гадоў.

Прыметка: Салдаты і усе, што служаць на ваеншчыне, маюць права выбіраць, калі яны да дню выбараў будуць равеснікамі па гадох забраным у апошні прызывў навабранцам.

4. Выбіраць ня будуць тыя, якія па закону прызнаюцца памешанымі або няпрытомнымі, а так сама глухія-нямкі, над якімі ёсць апека.