Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і валасныя земскія управы пачынаюць загатоўку выбарчых спіскаў, са чыць затым, каб у свой час гэты спіскі былі загатоўляны і выстаўляны ля агульнаго абгляду, 4) прымаць і разглядаць спіскі кандыдатаў, ставіць на гэтых спісках нумэры, выстаўляць іх ля агульнаго абгляду і перадаваць аб спісках у паветовыя і гарадкія па справам аб выбарах ў Устаноўны Збор каміс‘і, гарацкім і паселкавым управам і валасным земскім управам і вучастковым выбарчым каміс‘ям, а так сама абвешчаць да агульнаго павядамленьня (вядомасці) аб вышаўшых злучэньнях спіскаў, 5) распаражацца загатоўкаю выбарчых кабэртаў, выбарчых дыдуляк і п. г. альбо ускладаць усе гэта на паветовыя і гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і, б) падлічваць галасы па вакрузі, абрахоўваць скуткі выбараў і абвешчаць аб гэтум да агульнай вядамосці, 7) выдаваць сябрукам Устаноўнаго Збору паложаныя удаставярэньня аб выпаўшым выбару, 8) перадаваць усе атрыманые імі справы аб выбарах у Усерасейскую па справам аб выбарах у Устаноўны Збор Каміс‘ю і 9) распаражацца грашмі, атпушчанымі на справы выбараў па гэтуй вакрузі.

17. Паветавая па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘я складаяцца з старшога, упраўнічаго судзьі, з двух міравых судзёў па выбару ад міравога з‘езду, альбо заменьваючэй з‘езд установы, з двух сябрукоў па выбару паветавай земскай управы і здвух па выбару мейсцовай гарацкой управы.

Апроч гэтаго пры разгляду у каміс‘і спраў, абгавораных у п. 1—3, 5 і 6 стацьці 19, у склад каміс‘і, калі надыдзя абгавораны стацьёю 52 тэрмін, у вайходзюць на правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць своі спісак кандыдатаў і дадуць свайго прэдстаўніка, яке і будуць належыць даўлученьня у склад узятае каміс‘і (ст. 45).

18. У губэрскіх (вабласных) гарадох і гарадох, ў якіх лічыцца больш чым підзісят тысячаў жыхароў эакладаюцца асобыя гарацкія па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘і. Гэты камісіі складаюцца пад старшынством сябрука вакружнога суду, па выбару гэтаго суду, з двух міравых судзеў па выбару міравога з‘езду альбо заменьваючэй яго установы, із чацьвярых сябрукоў па выбару мейсцоваю гарацкою управаю.

Апроч гэтаго, пры разгляданьню гарацкімі па справам аб выбарах у Устаноўы Збор каміс‘ямі спраў, абгавораных у пунктах 1—3, 5 і 6 стацьці 19, у склад каміс‘і, калі надыдзя тэрмін, у вайходзюць на, правох сябрукоў па вадным чалавеку з кожнай грамадкі выбарчых, якія пададуць свой спісак кандыдатаў і дадуць свайго прэдстаўніка, які і будзя належыць да улучэньня у склад абгавораны стацьёю ўзятай каміс‘і (ст. 45) У склад паветовых па справам аб выбарах у Устаноўны Збор каміс‘яў якія знайходзяцца у адмечаных у гэтуй (18) стацьці гарадох, замест сябрукоў ат гарацкое управы, у вайходзяць сябрукі па выбару паветавае земскае управы.