Перайсці да зместу

Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 1.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чае жывёлы. Дзьвюхкароўная гаспадарка рашуча пераважвае. Гэткім чынам, зямянства ў гаспадарчых адносінах ёсьць тып сялянскае гаспадаркі, добра забясьпечанае зямлёй і жывёлай. З гэткім-жа зьявішчам мы сустракаемся і ў беларускіх маёнтках.

Аднак, для нас найважнейшым ёсьць тое, што розьніца паміж сялянамі з аднаго боку і зямянамі—баярамі з другога ёсьць розьніца праўная. Гэта былі арандатары, але іхняя гаспадарка па сваім маштабе нічым не адрозьнівалася ад гаспадаркі сялянскае. Так, напрыклад, у маёнтку Сьвятлянах Ашмянскага павету жывуць побач баяры і цяглыя сяляне. Большая палова тых і другіх сядзіць на аднэй чвэрці валокі, меншая— на палове валокі. Розьніца ў ліку рабочае жывёлы і ў ліку малочнае жывёлы на двор—нязначная.

6. Гандаль і гандлёвая політыка.

Мы ведаем, што ў старадаўні пэрыод Беларускае Падняпроўе і Падзьвіньне зьвязвалася з паўднёвым арабска-бізантыцкім гандлем, а пасьля яго зьнішчэньня—з ганзэйскім.

На гэтым шляху Смаленск, Віцебск і Полацак гралі значную ролю. Заходняя частка Беларусі не магла прымаць вялікага ўдзелу ў тым і другім гандлі. Частка яе прылягала да Літвы, якая тады яшчэ зусім ня выпіла з прымітыўнага стану быту, частка далучалася да Польшчы і Галіцыі, гандлёвыя сувязі якіх з сярэднім Падняпроўем, з Кіевам, былі слабыя, асабліва па меры спаду бізантыцкага гандлю.

У XIII і XIV сталецьцях намячаюцца зьмены перш за ўсё ў паўднёвым гандлі. Зьяўленьне татар расчысьціла поўдзень ад вандроўнікаў, якія нападалі на гандлёвыя караваны. Татарская ўлада дапамагала прывабленьню да берагоў Чорнага мора вэнэцыйскіх і генуэскіх гандляроў.

Гандаль з далёкім усходам набывае вялікае значэньне.

Каля гэтага часу перабудаваліся і шляхі ў глыбіні Азіі, якія вялі з Індыі і Кітаю ў далёкую Эўропу. Гандлёвым асяродкам робіцца Таўрыз, з якога тавары накіроўваліся праз Арменію і Трапэзунд, адсюль да паўднёвых берагоў Крыму. Касьпійскае мора ня зусім страціла сваё гадлёвае значэньне. З Таўрызу-ж праз Касьпій тавары ішлі да паўднёвае Волгі, да Астрахані, адсюль накіроўваліся ў татарскую сталіцу Сарай, але болей звычайны шлях ішоў на гірла Лону, да Таны (Азоў), а з Таны тавары зноў-жа ішлі да Крымскіх берагоў.

Судак і адноўленая генуэсцамі ў 1296 годзе пад імем Кафы Фэадосія былі галоўнымі разьмеркавальнымі партамі, адкуль усходнія тавары накіроўваліся ў заходнюю Эўропу, часткова морам праз італьянскія месты, часткова праз укра-