Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Гулеке[1] (1926 г.) 24,6 проц.
Новак 25 "
Кешынг 500 пухлін задняй чярэпнай яміны 16,3 «
» задн. чарэпн. яміна 1922 г. 8 «
» мозачкі 15 "

На пухлінах сьпінных мазгоў няма патрэбы шмат спыняцца, бо паданыя ніжэй лічбы гавораць дастаткова выразнаю моваю:

Стурберг (да 1908 г.). 45 выпадкаў -29,1 проц. сьмяротнасьці
Краузэ (да 1911 г.) 68 " 20 " "
Ранцы (да 1922 г.) 8,8 " "
Эйзэльсберг[2] (да 1925 г.) 119 выпадкаў 2,5 " "

Як вывад, трэба падкрэсьліць тую акалічнасьць, што вялікая розьніца, назіраная ў проц. сьмяротнасьці ў розных хірургаў, прымушае думаць аб вялізарным значэньні такога фактару, як спэцыяльны вопыт і асаблівая трэніроўка ў пэўнай галіне.

Са злаякасных пухлін твару трэба адзначыць: злаякасн. пухліны верхн. сківіцы ў 14 аўтароў — мінімум сьмяротн. — 2 проц.; максымум сьмяротн. — 37,5 проц.; сярэдняя сьмяротн. — 18 проц.; і рак языка з 12 проц. сьмяротнасьці паводле Герцэна.

Рак грудной залозы даваў раней немалую пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць. Я зьмяшчаў ужо табліцу гэтай смяротнасьці па дзесяцігодзьдзях.

Більрот у пачатку сваёй дзейнасьці меў 23 проц. сьмяротнасьці, за апошнія гады сваёй работы — 6,7 проц. Для старых гадоў трэба лічыць мінімум — 10 проц., максымум — 24 проц., сярэдняя — 20 проц.

Для новых статыстык найбольш характарны такія лічбы, як Штыха (на 329 опэраваных — 1,2 проц. сьмяротнасьці); Герцэн (на 137 опэраваных — 1,39 проц. сьмяротнасьці); паводле Багалюбава на 1.134 выпадкі зборнай статыстыкі бывае 0,4 проц. сьмяротнасьці. Аднак, пападаюцца і такія лічбы, як 5,3 проц. (Майер 1927 г.).

Сьмяротнасьць пры опэрацях з прычыны раку страўніка і да гэтага часу яшчэ вялікая. Зразумела яна зьмяняецца ў залежнасьці ад характару — радыкальнасьці або паліятыўнасьці — але і тут пераважным фактарам зьяўляецца стан організма. Доказ гэтага я бачу ў тым, што ў аднаго і таго-ж самага аўтара розьніца паміж проц. сьмяротнасьці пры рэзэкцыі і пры ГЭ ня вельмі вялікая. Так, у Штыха з вялікай практыкай

  1. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Nicolai Guleke
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg