Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ракаў) прыпадае на рак, прычым часам гэты проц. даходзіць да 13 (Берлін). Растоўская прозэктура дае 8,7 проц.

Але гэта ў адносінах да ўсіх бяз выключэньня больнічных ускрыцьцяў. Калі-ж браць суадносіны не да ўсіх хворых, а толькі да сьмяротнасьці ад хірургічных захворваньняў, дык значэньне раку яшчэ больш павялічыцца. Я магу спаслацца на наступныя лічбы: у Італіі за 2 гады (1924-1926 г. г.) паводле аднэй статыстыкі на 4.988 сьмярцей ад хірургічных захворваньняў было 1.780 ад раку, г. зн. 35 проц. На 941 сьмяротны выпадак хірургічнага паходжаньня (Беларусь) было 358 сьмярцей ад злаякасных новаўтварэньняў - 39 проц. Гэтых лічбаў даволі, каб паказаць, што сярод хірургічных сьмярцей - сьмерці ад раку займаюць вялікае месца і складаюць каля аднэй трэцяй часткі гэтых апошніх, перавышаючы сьмяротнасьць ад траўмы ня менш, як у поўтара разы.

Значэньне гэтай вялікай сьмяротнасьці ад раку крыху зьмяншаецца тым, што справа ідзе аб старых узростах. Паводле Малаева да 40 г. рак сустракаецца ў 17,9 проц., а пасьля 40 год - 82,1 проц. Наступныя дзьве статыстыкі паказываюць разьмеркаваньне сьмяротнасьці ад раку па ўзростах. На 10.000 чалавек адпаведнага ўзросту (м):

0-29 г. 30-39 г. 40-49 г. 50-59 г. 60 г. і старэй.
Смулевіч 2,3 3,5 13,3 17,4 55,6
Тоічкін 0,26 1,2 6,0 23,5 59,6-80,5

Амэрыканская статыстыка 1900 г. дае такія лічбы:

З ліку 100 памершых ва ўзросьце 20-29 г. памерла ад раку 1 чал.
" " 100 " " " 30-39 " " " 2 "
" " 100 " " " 40-49 " " " 7 "
" " 100 " " " 50-59 " " " 12 "
" " 100 " " " 60-69 " " " 14 "
" " 100 " " " 70-79 " " " 8 "

Узрост, які дае найбольшую сьмяротнасць ад ракавых захворваньняў у Паўночна-Амэрыканскіх Злучаных Штатах, у сярэднім - 60,4 гады для мужчын і 58,4 - для жанчын.

Калі я вазьму свае даныя, дык яны паказваюць на больш раньнія ўзросты.

Узрост Лік выпадкаў злаякасных пухлін. Узрост Лік выпадкаў злаякасных пухлін.
0-4 4 30-39 27
5-9 - 40-49 58
10-19 2 50-59 50
20-29 15 60 і больш 46