Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
У Ленінградзе было сьмярцей: Ад аўтомобіляў Ад трамваяў
1927 г. 40 191
1928 г. 53 178
1929 г. 68 202

Заслугоўваюць увагі некаторыя дэталі, датычныя пашкоджаньняў на чыгунцы. Заўсайлаў (1903 г.) вызначае процант сьмяротнасьці пры траўмах ад няшчасьцяў на чыгунцы ў 19,5, - як мы бачым, сьмяротнасьць значна большая, чым пры шмат якіх іншых траўмах. Брайцаў, на падставе чыгуначнага матэрыялу - 530 сур'ёзных пашкоджаньняў (1918 - 1921 г. г.), - устанаўлівае сярэдні процант сьмяротнасьці ад 7 да 10 проц. Пры гэтым ён паведамляе пра наступныя цікавыя падрабязнасьці:

З пасажыраў пры крушэньні пацярпела 67 ч., памерла 5-7,4 проц.
атрымала пашкоджаньні
бяз крушэньняў
166 " 15-10 "
З чыгуначнікаў атрымала пашкоджаньні 233 " 21-9 "

Характэрна, што, на яго думку, большая частка чыгуначных траўм бывае ад неасьцярожнасьці і няўважлівасьці пасажыраў, а не ад такіх няшчасьцяў, як крушэньне і да т. п.

Такім чынам, ёсьць падстава дапушчаць, што ў сувязі з палепшаньнем раду ўмоў на транспорце, зьменшыцца і гэты від сьмяротнасьці.

Заслугоўвае некаторай увагі сьмяротнасьць у залежнасьці ад спортыўнага траўматызму. За 1925 г. на 5.783 выпадкі спортыўных траўм было 20 сьмярцей (Калістаў[1], 1928).

Немалое значэньне - і іменна ў атрыманьні цяжкіх пашкоджаньняў, якія цягнуць за сабою сьмерць - мае бойка; таксама значнымі зьяўляюцца пашкоджаньні, якія наносяцца ў часе сваркі і г. д.: як першыя, так і другія пашкоджаньні выклікаюцца агнястрэльнаю ці халоднаю зброяй і накіроўваюцца на галаву, грудзі і жывот. У нашым сельскім быце гэты від траўмы зьяўляецца галоўным. Праўда, пры параўнаўчай прымітыўнасьці сельскага ўжытку, такія траўмы часта ня цягнуць за сабою асабліва цяжкіх вынікаў і ў гэтых адносінах больш удасканаленыя прылады - пераважна агнястрэльная зброя - даюць значна горшыя вынікі. Дзьве зьмешчаныя табліцы даюць уяўленьне пра траўматызацыю ў старым сельскім быце, водгукі якога ня зьніклі яшчэ і цяпер.

  1. І. П. Калістаў - заўвага Вікікрыніц.