Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Паводле матэрыялаў Смулевіча на Беларусі за 4 гады зарэгістравана 275.237 зьвяртаньняў хворых мужчын і 292.112 — жанчын, што на 1.000 чалавек кожнага полу складае для мужчын — 881, для жанчын — 913. Для застрахаваных гэты стасунак таксама зьмяняецца ў бок пераважаньня жанчын.

Захворвальнасьць застрахаваных па полу:

(СССР) на 100 страхаваных кожнага полу

М. Ж.
1924/25 г.г. 70,8 71,2
1925/26 г.г. 82,5 86,2
1925/27 г.г. 77,2 80,7

Які гэты стасунак паміж поламі ў хірургічных хворых, — сказаць цяжка, бо я нідзе ня мог знайсьці такіх лічбаў. Але некаторыя ўзбочныя паказаньні прымушаюць меркаваць, што сярод хірургічных хворых мужчын больш. Гэта падцьвярджаецца і тэй акалічнасьцю, што ў цэлым радзе справаздач хірургічных аддзяленьняў лік жанчын менш; як мужчын. На падставе справаздач 7 хірургічных аддзяленьняў (дзе ёсьць падзел на мужчын і жанчын) я адзначыў на 6.012 мужчын 3.648 жанчын. Гэта можа сьведчыць і аб тым, што хірургічная захворвальнасьць жанчын меншая, і аб тым, што яна больш лёгкая, бо госьпіталізуюцца, зразумела, толькі больш цяжкія хворыя. Далей, у хірургічных аддзяленьнях мы звычайна маем большую колькасьць мужчынскіх ложкаў, як жаночых. Зразумела, сьцьвярджаць, што колькасьць хворых — цяжка, але як відаць, яна да пэўнай ступені адлюстроўвае агульнае становішча справы. Тое самае зьявішча адзначаецца і ў мяне ў клініцы.

Калі я зьвярнуся да свайго матэрыялу, у сэньсе разьмеркаваньня яго паводле полу, дык атрымаю такія даныя (бяру ня ўсё, а частку іх):

Мужчын Жанчын
Паражэньне чэрапу 146 38
« твару 90 42
» шыі 38 68
« грудзей 111 86
» хрыбетніка 38 12
« страваходу 16 5
» страўніка 164 34
« печані 11 36
» кішочніка 82 27