Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вільліс (Амэрыка на 10.000 насельніцтва).

У 1901—1905 г. г. 1,1 У 1916—1919 г. г. 1,24
" 1906—1910 " « 1,12 » 1920 « 1,34
» 1911—1915 " « 1,21 » 1921—1922 " " 1,44

У Джыбсона ў 1913—1919 г. г. на 78 хворых вострым апэндыцытам было 4,3 проц. сьмярцей, а ў 1919—1927 г. г. на 990 хворых было 5,7 проц. сьмярцей.

Зварачальнасьць насельніцтва і сваячасовасьць гэтай зварачальнасьці наўрад ці зьмяніліся; цяжка ўявіць сабе большую злаякаснасьць цячэньня апэндыцыту. Ці не зьяўляецца прычынай гэтага вельмі вялікая пашыранасьць опэрацыі, дзякуючы чаму пачынаецца захапленьне ёю, недастаткова ўмелае опэраваньне і т. д.?

Калі мець на ўвазе лічбы Вале, дык атрымліваецца ўражаньне, што ад пашырэньня опэрацыйнай эры процант сьмяротнасьці павялічыўся.

Вале на 55.891 выпадак меў:

да 1890 г. (опэрац. эры) 6,6 проц.
1890-1900 г. (пачатак опэрац. эры) 7,8 "
1901-1908 " 6,5 «

Сьмяротнасьць павялічвалася да таго часу, пакуль ня выпрацавалася пакаленьне хірургаў, якія азнаёміліся з опэрацыяй, і ў выніку далі зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці.

Цікава далей, што паводле даных Вільліса гэта павялічэньне сьмяротнасьці датычыцца ня толькі апэндыцыту, але закранае і іншыя галіны, з якіх ён адзначае язву страўніка, захворваньні жоўцевых шляхоў і вальляк. Зусім зразумела, што вышэйпаданае тлумачэньне можа быць цалкам аднесена і да гэтых хвароб.

Сьмяротнасьць пры жоўцевых хваробах наогул на 100.000 насельніцтва:

Амэрыка-Вільліс 1901—1905 г. г. 2,2 проц.
» " 1906—1910 " 2,8 «
» " 1911—1915 " 3,1 «
» " 1916—1919 " 3,3 «
» " 1920 г. 3,6 «
» " 1921—1922 " 3,9 "

Гэтым зборным лічбам адпавядаюць даныя Джыбсона з аднэй больніцы: