Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыйных сьмярцей 17 памылак дыягностычных і 37 тэхнічных што дае каля 6 проц.; апрача таго 88 інфэкцый, г. зн. каля 9 проц.

Падам для прыкладу тыя тэхнічныя памылкі, якія называе Штых: недастатковасьць шва на кішочніку — 17 выпадкаў, разрыў кішак у часе опэрацыі — 5 выпадкаў; крывяцячэньне ў часе опэрацыі або пасьля яе — 10 выпадкаў, іншыя памылкі — 5 выпадкаў.

Пэтрэн на 619 сьмярцей адносіць за лік памылак хірурга — 35, г. зн. каля 6 проц.; інфэкцый ён налічвае 4 проц. Вазьнясенскі з 243 выпадкаў пасьляопэрацыйных сьмярцей — за лік розных момантаў, залежных ад опэрацыі, адносіць 46, г. зн. 18 проц. Шоўр[1] адвозіць самай опэрацыі, як прычыны сьмерці — 15 проц. сваёй пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Перальман гаворыць пра 5 такіх выпадкаў на 24 пасьляопэрацыйныя сьмерці, г. зн. пра 20 проц.

У сваім матэрыяле я маю такія даныя: памылковыя дыягнозы і тэхнічныя памылкі былі прычынай сьмерці у 9 проц., а інфэкцыя і іншыя моманты, залежныя ад опэрацыі — у 7 проц., што разам дае 16 проц.

Характарна для ўсіх гэтых лічбаў, як не суб’ектыўны падставы, з якіх яны складаюцца, што яны параўнаўча блізка падыходзяць адна да аднэй. У сярэднім хірургі прымаюць на свой лік ад 1/6 да 1/5 часткі пасляопэрацыйных сьмярцей.

Што гэта значыць? Ці значыць гэта, што адпаведныя хворыя засталіся-б жывымі, каб не рабілася опэрацыя ці ня здарылася памылка ў часе опэрацыі?

Усе мы ведаем, як цяжка адказаць на такое пытаньне.

Ня ўсе выпадкі памылак і няўдач у часе опэрацыі зьяўляюцца сапраўднай прычынай сьмерці. Шмат якія з іх зьяўляюцца вынікам цяжкіх умоў, у якіх знаходзіцца хірург, з прычыны значнай запушчанасьці самай хваробы. Калі на опэрацыйным стале памірае раптоўна безэдавічка, або калі яна памірае хутка пасьля опэрацыі, дык прычынай гэтага зьяўляецца ня толькі опэрацыя, але перш за ўсё тая акалічнасьць, што такія хворыя зьяўляюцца для опэрацыі вельмі позна. Калі памірае на опэрацыйным стале хворая ў выніку пашкоджаньня ніжэй полай вэны пры нэфрэктоміі, дык апрача хірурга вінавата сама хворая, якая хварэе некалькі год і давяла сябе да такога стану, пры якім зрашчэньні вакол ныркі робяць такое пашкоджаньне магчымым. Калі Штых апісвае 5 выпадкаў (сярод тэхнічных памылак) разрыву

  1. Верагодна, Міхаіл Міхайлавіч Шоўр — Заўвага Вікікрыніц