Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лёгкай інфэктавальнасьці гэтых абалонак) з працягласьцю адпаведных опэрацый. Асаблівыя ўласьцівасьці мазгоў вымагаюць надзвычайна далікатнага опэраваньня, што выклікае павольнасьць і маруднасьць опэрацыі і, такім чынам, абалонкі мазгоў выстаўляюцца на доўгі час пад дзеяньне знадворнага няпрывычнага для іх асяродзьдзя; гэта прыводзіць да павялічэньня магчымасьці інфэкцыі.

Трэцяе, на што я хочу заўважыць, гэта магчымасьць успышкі так-званай дрэмлючай інфэкцыі, — пытаньне вялізарнае, у значнай ступені не разьвязанае; бязумоўна, у некаторых выпадках гэта дрэмлючая інфэкцыя зьяўляецца сапраўднай прычынай сьмерці.

Такім чынам мы бачым, што не ва ўсіх выпадках, дзе пры грубым аналізе можна гаварыць пра ўнясеньне інфэкцыі хірургам — яна сапраўды ім унесена.

Вывады: вялізарная група пасьляопэрацыйных сьмярцей залежыць ад інфэкцыі. Большая частка гэтых выпадкаў ужо была перад опэрацыяй інфэктавана (галоўным чынам гэта пэрытоніты). Калі лічыць такіх з 26 проц. — 14 проц., і далучыць іх да тых 30 проц., якія залежаць ад агульнага стану хворых, дык мы атрымаем, што 44 проц. прычын пасьляопэрацыйных сьмярцей належыць да самога захворваньня і выкліканай ім недастатковасьці організма.

Лік сьмярцей, што залежаць ад унясеньня інфэкцыі хірургам вагаецца цяпер ад 10 проц. да 12 проц. Асноўная маса такіх выпадкаў належыць да опэрацый на органах брушной поласьці. Тая акалічнасьць, што ў розных хірургаў гэты процант амаль аднолькавы — сьведчыць пра недасканаласьць тэхнікі і ўмоў такіх опэрацый у большай ступені, як пра выпадковасьць. На гэта мы павінны зьвярнуць увагу. Калі адкінуць брушныя опэрацыі, дык колькасьць хворых, загінуўшых ад інфэкцыі раны, — нязначная: 30 на 1.608, г. зн. каля 2 проц.; у мяне — 5 выпадкаў на 257 — г. зн. таксама каля 2 проц.

Наступную значную групу пасьляопэрацыйных сьмярцей складаюць лёгачныя аскладненьні. Яны, як відаць з лічбавых даных займаюць ледзь ня трэцяе (чацьвертае) месца сярод прычын сьмерці. Калі ўзяць пад увагу, што пнэўмоніі ўзьнікаюць па-за полем узьдзеяньня хірурга, дык натуральна, што такая лічба, як 17 проц. у адносінах да ўсіх прычын сьмяротнасьці зьяўляецца надзвычайна вялікай.

Перш за ўсё, пра самую лічбу: паміж літаратурнай лічбай — 17 проц. і маёй асабістай — 9 проц. — вельмі вялікая розьніца, каб