Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

таму што часьцей за ўсё ў наяўнасьці ўсе або шмат якія з гэтых прычын. Калі пагібае малады, здаровы організм — у якасьці прычыны сьмерці мы можам выдзеліць наркоз або шок; але гэта бывае рэдка. Звычайна паміраюць больш старыя хворыя з цяжкімі запушчанымі захворваньнямі, і таму вызначыць прычыну сьмерці тут вельмі цяжка. Дзякуючы гэтаму я вымушаны злучыць усе гэтыя даныя разам.

Гэтым тлумачыцца тая акалічнасьць, што назвы асноўнай прычыны, якая выклікала сьмерць, у гэтых выпадках вельмі рознастайныя. На паказаныя 493 сьмерці ад гэтых прычын адзначана:

Сардэчная слабасьць 93 разы
Шок і сардэчная слабасьць 243 "
Шок 99 "
Наркоз, шок і сэрдэчная слабасьць 20 "
Наркоз адзін 6 "
Сардэчная слабасьць і недастатковасьць печані 10 "
Недастатковасьць печані 18 "
Недастатковасьць нырак 12 "
Ацыдоз 1 "
Сьмерць на стале 3 "

Сярод гэтых выпадкаў пераважную большасьць складалі хворыя, старыя на ўзрост, зьнясіленыя такімі захворваньнямі, як злаякасныя пухліны, галоўным чынам — страўнічна-кішочнага тракту, пухліны мазгоў і наогул хваробы, якія абумоўліваюць сабою інтоксыкацыю з боку сэрца, печані і нырак. На падставе сваёй практыкі я магу сьцьвярджаць, што гэта пераважна хворыя з запушчанымі хваробамі, якія зьяўляюцца для опэрацыі ўжо ў няспрыяльнай для сябе стадыі, таму ня дзіва, што сярод іх шмат хто робіцца афярай сьмерці. Нідзе не выяўляецца так згубна «адмоўная фаза» опэрацыі, як іменна на такіх хворых. Само ўмяшаньне на органах брушной поласьці ці іншых з разгалінаванай сымпатычнай сыстэмай робіць вялізарны ўплыў, закранае рэзка вазаматорны цэнтр; опэрацыі пры найлепшай тэхніцы патрабуюць шмат часу; патрэбен агульны наркоз або іншы від анэстэзіі, які дае падзеньне крывянога ціску — усё гэта і цягне за сабою сьмерць. Такіх сьмярцей мы больш за ўсё назіраем іменна пры брушных опэрацыях. Магазынік (1928 г.), дасьледваючы прычыны сьмерці пасьля рэзэкцыі страўніка, атрымаў амаль такі самы процант — слабасьць сэрца — 11,9 проц., шок — 4 проц., зьнясіленасьць — 6,3 проц. — г. зн. усяго 22,2 проц. У сабранай мною ста-