Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Б. УПЛЫЎ НА СЬМЯРОТНАСЬЦЬ «ЗАПУШЧАНАСЬЦІ» ЗАХВОРВАНЬНЯ.

Наступным па сваім значэньні фактарам з умоў, што робяць уплыў на хірургічную сьмяротнасьць, зьяўляецца стан захворваньня, або, як я яго называю, «фактар запушчанасьці». Ён мае ўнівэрсальнае значэньне — і для усіх этыолёгічных груп захворваньняў, і для ўсіх лёкалізацый захворваньня. Кожны хірург мае так шмат даных у гэтых адносінах, што не даводзіцца траціць шмат слоў на асьвятленьне гэтага моманту.

Значэньне фактару запушчанасьці (інакш кажачы часу) для вострых выпадкаў настолькі ясна і ілюстравана ўжо вышэй на многіх выпадках, што я абмяжуюся тут толькі некалькімі лічбамі. Для апэндыцыту Бовэр і Клярк (Філядэльфія) выяўляюць гэта значэньне вельмі дэмонстрацыйна: у 1922 г. — сярэдні лік гадзін дастаўкі хворага пасьля пачатку яго захворваньня — 85,2 — сьмяротнасьць — 9,6 проц.; у 1923 г. — сярэдні лік гадзін — 49,5 — сьмяротнасьці — 1,53 проц.

Гольдэн дае такія лічбы для ілюстрацыі значэньня раньняй дыягностыкі і раньняй опэрацыі пры ілеусе. У выпадках, ім асабіста дыягнозаваных і опэраваных, ён меў на 51 выпадак 6 проц. сьмяротнасьці, а ў 84 выпадках, атрыманых ад іншых урачоў, дзе прайшло шмат часу ў хістаньнях — 27 проц. сьмяротнасьці.

Пэрытоніты паводле Гарэ[1] даюць пры опэрацыі.

Праз 12 гадзін -28 проц. сьмяротнасьці
24 " -63 " "
36 " -87 " "

Зьмяшчаю навялічкую табліцу проц. сьмяротнасьці пры пэрфоратыўнай язьве страўніка.

Гадзіны опэрацый Красінцаў Мануілаў Пальк Гертле
1-6 5,5 проц. 7,68 проц. 10,5 проц. 48 проц.
6-9 20 " 53,3 " 50 " 54 "
9-12 40 " - - -
12-24 46 " - - 79 "
24-48 71 " 100 " 80 " 93 "
больш 48 100 "

Значэньне раньняй опэрацыі і зьвяртальнасьці хворых пры пэрфоратыўнай язьве яшчэ лепш дэмонструецца данымі Петрашэўскай: да 1914 г. сьмяротнасьць была — 62,9 проц.; у 1914—1928 г. г. — 37,2 проц. Пры гэтым процант раньніх опэрацый да 1914 г. -

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Carl Garré