Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сіляецца, апрача таго, у залежнасьці ад уросэпсісу. З прычны гэтага ня дзява, што пры простатэктоміі бывае значная сьмяротнасьць.

У 1912 г. я, на падставе вялікіх лічбаў, атрымаў для простатэктоміі надлабк. 13 проц. сьмяротнасьці, простатэктоміі прамеж. 6,8 проц. сьмяротнасьці.

Цукеркандль[1] у 1911 г. на конгрэсе ў Лёндане даў такія лічбы

для простатэкт. надлобк. 18,79 проц. і для
простатэктоміі прамеж. 9,5 проц.

Якія-ж лічбы мы маем цяпер? На падставе падліку 6.370 выпадкаў простатэктоміі надлобк. сярэдні процант сьмяротнасьці ў 10 аўтароў (я бяру сярэдні процант за апошнія гады,) — зьяўляецца роўным 8,9 проц.

Я хацеў-бы зьвярнуць увагу на два моманты: значэньне падбору матэрыялу, спрактыкаванасьці хірурга і паказаньняў да таго ці іншага ўмяшаньня.

Найменшыя лічбы, якія ёсьць у зьмешчанай вышэй табліцы — Дэвіс 2 проц., Томбсон-Уокер 4,4 проц., адносяцца да прыватных хворых з тым, каб добра паказваць значэньне раньняга звароту хворых і параўнаўча добрага стану організма.

Для дэмонстрацыі спрактыкаванасьці хірурга я падам наступныя лічбы: у 1912 г. пры сярэдняй лічбе сьмяротнасьці для простатэктоміі і надлабк. у 13 проц. — 18 проц., Фрэйер на 1000 выпадкаў меў 5,5 проц.; Мойнінген — на 100 выпадкаў — 8 проц.

Пры сярэдняй лічбе для простатэктоміі прамеж. у 6,8 проц. — 9,5 проц., Юнг на 450 выпадкаў меў 3,7 проц. сьмяротнасьці.

Ня менш паказальнай зьяўляецца такая таблічка:

Фрэйер меў на першыя 45 выпадкаў 11 проц. сьмяротнасьці
" на наступ. 110 " 10 " «
» " " 170 " 9,4 " «
» " " 203 " 8 " «
» " " 322 " 7,5 " «
» " " 200 " 4,2 " "
Юнг меў на першыя 70 " 3 " «
» на наступ. 185 " 3,7 «
» " " 229 " 3 " «
» " " 103 " 0 " "

Далей ідзе пытаньне пра паказаньні да ўмяшаньня. Двохмомантную опэрацыю многія аўтары разглядаюць цяпер, як спосаб зьмяншэньня пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Для прык-

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Otto Zuckerkandl