Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці пры вольных грыжах і павесьці энэргічную пропаганду ў гэтых адносінах, дык непатрэбныя сьмерці пры іх могуць быць амаль цалкам ліквідаваны.

Язва страўніка.

Якая сьмяротнасьць ад язвы страўніка? У гэтым сэньсе вельмі павучальнымі зьяўляюцца лічбы Германіі.

1923 г. — 37.504 выпадкі язвы страўніка - 2.298 сьмярцей - 5,5 проц.
1924 г. — 39.998 " " " 1.950 " 5 "
1925 г. — 46.403 " " " 2.101 " 4,5 "
1926 г. — 46.152 " " " 2.056 " 4,5 "

Калі мы возьмем сярэднія лічбы раду хірургаў, дык у 10 хірургаў на 2.127 выпадкаў было 103 сьмерці, г. зн. 5 проц. Значыць гэты процант адпавядае сярэдняй сьмяротнасьці ад язвы страўніка.

Сапраўднае значэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці можна-б было выявіць толькі тады, калі-б нам было вядома, які процант хворых памірае пры лячэньні выключна консэрватыўным. Нажаль, апошніх лічбаў мала. Паводле даных Вэстфален (1910 г.), пры ўнутраным лячэньні памірае 10 проц. хворых з язваю страўніка; паводле Лейбэ — 2 проц.; Хэсіна — 14 проц.

ГЭ пры язьве страўніка цяпер павінен даваць нязначную сьмяротнасьць. Даныя 29 аўтароў (апошнія гады) на 4.099 выпадкаў паказваюць сярэднюю сьмяротнасьць — 6 проц. ГЭ паводле Назарава дае ад 1,4 проц. да 14,9 проц. наогул — 6-8 проц. сьмяротнасьці.

Аднак, і гэты процант не дае яшчэ правільнага ўяўленьня, бо мы маем цэлы рад статыстык са сьмяротнасьцю меншай за 6 проц.: Абрумянц[1] — 0 проц. (на 80 выпадкаў); Ангелеска — 0 проц. (на 100 выпадкаў); Юдзін — 1,3 проц. (на 84); Гальперын — 3,9 проц. (на 466); Волкаў — 1,4 проц. (на 281); Агрынскі — 1 проц. (на 607); Фёдараў — 4 проц.; Кауш[2] — ад 1 проц. да 4 проц. (у сярэднім 2 проц.); Усьпенскі — 2,1 проц.

Заснавальнік мэтоду рэзэкцыі пры язве страўніка — Більрот — меў у 1885 г. 10 сьмяротных выпадкаў на 18 опэрацый, г. зн. больш 50 проц. Да 1910 г. рэзэкцыя пры язьве страўніка, паводле статыстыкі Варнэке, давала 42,3 проц. (а таксама ў статыстыках цэлага раду нямецкіх аўтароў — 43 проц.).

На міжнародным хірургічным конгрэсе 1929 г. дакладчыкі (Рыбас, Лярдэнуа) гаварылі пра 2-6-8 проц. сьмяротнасьці. 2 проц. сьмяротнасьці маюць Габэрэр[3], Мойніген. Калі ня браць пад

  1. На рускай мове — Г. Н. Абрумянц, дакладныя ФІ не выяўлены — рэдактары Вікікрыніц
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Walther Kausch
  3. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Hans von Haberer