Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

(9 проц., а гангрэнознай — да 25-30 проц. і больш), мы цалкам павінны далучыцца да тых аўтароў, якія падкрэсьліваюць, што зарука зьмяншэньня сьмяротнасьці пры грыжах ляжыць у больш раньняй зьвяртальнасьці хворых да опэрацыйнага лячэньня.

А між іншым — пра што гавораць факты?

Па-першае, мы павінны констатаваць, што суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі вельмі значныя, а гэта значыць, што вялікі процант хворых зьвяртаецца за дапамогаю толькі тады, калі грыжа зашчамілася.

Згодна вялікім германскім лічбам ад 25 проц. да 18 проц. хворых на грыжу зьяўляецца ў больніцу толькі пры зашчэмленьні, г. зн. кожны пяты ці шосты хворы толькі тады зьяўляецца для лячэньня, калі грыжа зашчэміцца. І гэта ў адносінах да захворваньня, да лячэньня якога ўсе даўно прывыклі і якое такую дае нязначную сьмяротнасьць! У жанчын гэтыя суадносіны яшчэ большыя — гэта зрузумела, калі ўзяць пад увагу некаторыя меркаваньні — частасьць сьцягновай грыжы ў жанчын, меншыя скаргі на грыжу ў апошніх і т. д.

Суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі:

Германія 1923 г. 1924 г. 1925 г. 1926 г.
Для жанчын
і мужчын
вольныя грыжы
зашчэмлен. грыжы
53.375
13.516
23 проц.
62.079
12.728
20,5 проц.
69.975
13.638
19 проц.
75.689
13.538
18 проц.
У жанчын вольн. грыжы
зашчэмлен. грыжы
16.910
6.209
37 проц.
16.149
5.259
33 проц.
17.882
5.353
29 проц.
19.904
5.419
27 проц.
Залога (22 г.) Юдзін, Дзьяканаў, Вазьнясенскі. Штых. Мой матэрыял.
вольн. грыжы 709 262 94 625 3.151 515
зашч. гр. 100 20 4 33 514 113
%% 14 проц. 8 проц. 4,5 проц.[1] 5,5 проц. 16 проц. 22 проц.

Працягласьць нашэньня грыжы да яе зашчэмленьня звычайна бывае значная. У Мальгэня на 98 зашчэмленых грыж была 61 грыжа, якая існавала больш 20 год. Працягласьць існаваньня грыжы да зашчэмленьня ў Бэржэ[2] (на 239 выпадкаў):

у 48 выпадках — зашчэмленьне адбылося хутка пасьля пачатку грыжы.
« 89 „ “ пасьля таго, як грыжа праіснавала да 10 год.
» 102 « » " " " " больш 10 г.

Працягласьць нашэньня пахвіннай грыжы да зашчэмленьня ў маім матэрыяле была роўная:

  1. Малыя лічбы, зразумела, могуць быць выпадковымі
  2. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — August Heinrich Berger