Старонка:Рунь (1914).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Кажы ужо, кажы, зацеваў Мікіта, — ато абцугі прынясём, словы с цябе цягнуць пачнём.

— …Паехаў Панас нешта раз з гаспадаром у дровы. Прыехалі у цёмны-цёмны лес, якіх цяпер і ня знайдзіш. Гаспадар і кажыць яму; «Ты папільнуй тут коні, а я хутка зьвярнуся», — і пашоў некуды. А Панас ня дурэнь, троху пабавіўся ды паціхеньку усьлед…

— Клім, во твая шапка, — шэптаў Саўка, надзеваючы жупан і слухаючы апаведаньне дзеда Банадыся.

…А гаспадар, крыху адыйшоўшы, — кулдык! чэраз пень перэкаціўся і пабег… Чым? Ваўком. — «Ага, думаіць Панас, — грашы Богу, ваўкалачэ»; троху пагадзя і ён перэкулдыкнуўся праз пень і, — да душы ня лгу, сам Панас казаў, — і ён пабег ваўком, але разумеў усё, якбы і чэлавек. Далей зірк ён: выскачыў гаспадар на поле, схапіў барана са стадка ды ў лес. На ліха тут дагледзіў ён Панаса, сцяміў усё, сам перабег чэраз пень яшчэ, і зрабіўся чэлавекам, а на Панаса наклаў такое закляцьце, што той тры гады прабегаў зьверам: раз чуць не забілі яго людзі, бо ён, хоць і прыкра, а еў, каб ня умерці з голаду, што і усе звяры…

Йшчэ далі нешта гаварыў Банадысь, але Клім ня слухаў больш і пайшоў з лазьні.

Быў ціхі вечар. На высокім небі зьялі зорачкі, ліў пазычэным сьветам месяц. Скрыпеў пад нагамі сьнег. «Заўтра Новы Год…»

І неяк невясёла, невясёла было Кліму, «запанеўшаму», як казаў стары Мікіта. Думкі плылі, чэплялісь адна за другую, роем мітусіліся у галаве. Беларусь, Беларусь, чым ты была і чаго